Antall József Summer School запрашае ўдзельнікаў, якія жадаюць даведацца больш пра шляхі супрацоўніцтва паміж Цэнтральнай Еўропай і краінамі Вышаградскай чацвёркі.
Калі: 3-14 ліпеня 2017 года.
Дзе: Будапешт, Вугоршчына.
Пасродкам лекцый, варкшопаў, дэбатаў і дыскусій удзельнікі пазнаёмяцца з рознымі аспектамі супрацоўніцтва: гісторыяй, знешняй і ўнутранай палітыкай, эканамічнай, энэргетычнай палітыкай, інавацыямі, культурай і турызмам, пытаннем утойлівасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходзіць з краін Цэнтральнай Еўропы, Вышаградскай чацвёркі альбо Ўсходняга Партнёрства (куды ўваходзіць Беларусь);
- узрост – 21-35 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Тыя, каго прымаюць у школу, аўтаматычна атрымоўваюць стыпендыю. Яна ўключае аплату транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання два разы на дзень. Унёсак за ўдзел складае 80 еўра.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам, неабходна:
- запоўніць анлайн-заяўку;
- даслаць CV (максімум – 1 старонка);
- падрыхтаваць рэкамендацыйны ліст (ад выкладчыка ўніверсітэта ці працадаўца, на ангельскай мове);
- сертыфікат, што падцвярджае ўзровень ангельскай мовы.
Дэдлайн – 31 сакавіка 2017 года.