Урад Ізраіля запрашае да ўдзелу ў адукацыйна-азнаямленчай праграме “Тагліт“.
Праграма была заснавана 18 гадоў таму для моладзі, якая жыве ва ўсім свеце, але мае нацыянальную сувязь з габрэйскім народам. За гэты час больш за 350 тысяч чалавек атрымалі шанец пабываць у Ізраілі і пазнаёміцца з яго жыццём.
Асноўным патрабаваннем да кандыдатаў на ўдзел у праграме з’яўляецца наяўнасць дакументальнага падцверджання габрэйскіх каранёў. Узрост – 18-26 гадоў.
У Беларусі ёсць некалькі арганізатараў гэтай паездкі. Пазнаёміцца з іх пералікам можна тут.
10-дзённая паездка з межах праекта “Тагліт” – гэта вандроўка і па габрэйскай гісторыі, і па сучасмным Ізраілі. Удзельнікаў будуць суправаджаць іх аднагодкі (салдаты і студэнты).
Галоўныя тэмы:
- асноўныя падзеі жыцця габрэйскага народа;
- сучасны Ізраіль;
- ідэі і каштоўнасці іудаізму.
Дэдлайн – 25 сакавіка 2016 г.