Моладзевы кэпм “Жаш Булак” запрашае моладзь з усяго свету падыскутаваць над тэмай фарміравання грамадзянскай пазіцыі для развіцця грамадства.
Калі: 10-16 ліпеня ці 17-23 ліпеня 2017 года.
Дзе: Джарлы-Каінды, Кыргыстан.
Намётавы кэпм размесціцца ў цясніне Джарлы-Каінды, што ў Чуйскай вобласці. Падчас летніка будуць адбывацца трэнінгі і майстар-класы. Кожны зможа прадставіць свой праект для аднадумцаў на канвееры праектаў.
Працоўная мова – руская.
Патрабаванні да кандыдытаў:
- грамадзянства любой краіны свету;
- узрост – 16-35 гадоў;
- мець зацікаўленасць да развіцця мясцовай супольнасці, браць удзел у грамадскім жыцці краіны.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у компе бясплатны. Арганізатары забяспечваюць праезд з Бішкека да цясніны, пражыванне і харчаванне. Выдаткі на праезд да Бішкека ўдзельнікі мусяць пераняць на сябе.
Падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн – 15 чэрвеня 2017 года.
З пытаннямі неабходна звяртацца на е-адрас jashtykkg@gmail.com.