Платформа па рэалізацыі праектаў Talaka.by і берлінская некамэрцыйная арганізацыя “Дзекабрысты” (Dekabristen e.V.) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны запрашаюць да ўдзелу ў праграме “Твой сацыяльны стартап”.
У межах праграмы адбудуцца 2-дзённыя семінары па ўвядзенні ў сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Мінску, Берасці і Гомелі, падчас якіх адкажуць на наступныя пытанні:
- Што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва?
- Як стварыць сацыяльны стартап?
- Як прыцягнуць першыя інвэстыцыі?
На другім этапе праграмы аўтары, якія паказалі найлепшы прагрэс у рэалізацыі сваіх праектаў, прадугледжана стажыроўка ў Берлінскай школе, каб развіць свае ідэі ў Нямеччыне.
На заключным этапе праграмы мяркуецца фінансавая падтрымка запуску і развіцця сацыяльных прадпрыемстваў.
Каб прыняць удзел у праграме, неабходна даслаць сваю ідэю да 11 жніўня.
Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.