Польская недзяржаўная арганізацыя “Tkalnia Association” запрашае на трэнінг “Тэатр прыгнечаных як інструмент антыдыскрымінацыі”.
Калі: 9-14 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Wójtowice, Польшча.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, трэнеры, моладзевыя лідары.
Трэнінг дапаможа даследаваць дыскрымінацыю праз тэатр прыгнечаных, форум-тэатр і заканадаўчы тэатр.
Мэта – даследаваць выклікі і перашкоды для маргіналізаваных маладых людзей праз метадалогію тэатру прыгнечаных і спланаваць канкрэтныя дзеянні, каб пераадолець гэтыя перашкоды.
Падчас трэнінгу ўдзельнікі:
- папрацуюць над варкшопамі па крэатыўнай драме, на якіх яны даведаюцца пра тэатр прыгнечаных Аўгуста Боала і пра тое, як ён можа быць інтэграваны ў практыку моладзевай працы;
- створаць некалькі пастановак форум-тэатру, дзе адрэфлексуюць пытанні і праблемы, рэлевантныя для іх працы. Група даследуе аспект, як гэтая метадалогія можа быць ужыта дзеля сацыяльнай інклюзіі і ўдзелу маладых людзей;
- папрактыкуюць свае навыкі фасілітацыі;
- атрымаюць шанец стварыць шаблон лакальнага і міжнароднага праекту;
- даведаюцца болей пра магчымасці фінансавай падтрымкі ў межах праграмы Erasmus+ Key Action 1.
У трэнінгу будуць удзельнічаць 30 чалавек з Арменіі, Беларусі, Ірландыі, Літвы, Польшчы, Румыніі і Расіі.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у трэнінгу каштуе 50 еўра. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне вегетарыянскай ежай. Кошт трансферу да месца правядзення будзе пакрыты ў памеры 275 еўра (для Беларусі).
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 22 верасня 2017 года.