TEDxMahilyow is calling

Канферэнцыя TEDxMahilyow запрашае ўсіх зацікаўленых у Магілёўскі драматычны тэатр.

Калі: 17 чэрвеня 2017 года, 15:00.
Дзе: Магілёўскі абласны драматычны тэатр, вуліца Першамайская, 7.

Гэта будзе другое мерапрыемства, якое пройдзе ў фармаце і па ліцэнзіі сусветна вядомай канферэнцыі TED.

Спікерамі на канферэнцыі будуць жыхары Магілёва, Мінска і Баранавічаў. Фармат канферэнцыі – кароткія натхняльныя выступы ад 3 да 18 хвілін на розныя тэмы: грамадства, тэхналогіі і навука.

Білеты каштуюць 15 рублёў. Набыць іх можна ў касе тэатра альбо анлайн.