Праграма Vulcans дае магчымасць прайсці на стажыроўку ў адной з японскіх кампаній.
Калі: верасень 2018 – жнівень 2019 года.
Дзе: Японія.
Праграма ўключае:
- уводны семінар – 1 тыдзень;
- інтэнсіўны курс японской мовы – 4 месяцы;
- уласна стажыроўку – 8 месяцаў.
Мэта праграмы – пазнаёміць удзельнікаў з тэхналогіямі, што выкарыстоўваюцца рознымі японскімі кампаніямі, а таксама даведацца больш пра культуру і мову Японіі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам Беларусі;
- вывучаць дакладныя навукі альбо інжынерную справу ў адным з акрэдытаваных універсітэтаў ЕЗ альбо краін COSME (Беларусь сюды уваходзіць) мінімум на 4-м курсе;
- добра валодаць ангельскай мовай;
- мець выдатныя акадэмічныя поспехі.
Як падацца
Для ўдзелу ў праграме неабходна:
- запоўніць заяўку;
- далучыць да яе CV, матывацыйны і рэкамендацыйны лісты;
- зрабіць выпіску з адзнакамі;
- прадставіць дакумент, які падцвярджае залічэнне кандыдата ва ўніверсітэт;
- апісанне сістэмы ацэньвання ў родной краіне патэнцыйнага ўдзельніка;
- вынікі медыцынскага агляду;
- копіі пералічаных дакументаў;
- запоўніць анкету.
Фінансавыя ўмовы
Стажоры атрымаюць грант памерам каля 15 500 еўра. Гэтыя грошы пакрываюць кошт пералёту ў Японію і дадому ды выдаткі на пражыванне. Таксама арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллём.
Дэдлайн – 20 студзеня 2018 года.
Падрабязнасці ёсць тут.