Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.
Дзе: Веццін, Нямеччына. Калі: травень 2017- травень 2018.
Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:
- навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
- пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;
- навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
- атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 17 да 30 гадоў;
- моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыа-адукацыі;
- уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
- добрае валоданне нямецкай мовай.
Умовы:
- пражыванне: 2 валанцёра будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;
- праца: працаваць валанцёры будуць з большага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыа-практаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.
Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com. Дэдлайн – 5 верасня.
Чытаць уражанні гарадзенскіх валантэрак, якія зараз працуюць у праекце, можна тут і тут.