Грамадскі рух “Дзея” і Students For Liberty Belarus запрашаюць на мерапрыемства, прысвечанае праблеме ў наркатычным заканадаўстве Беларусі.
Калі: 26 жніўня 2017 года, 18:00.
Дзе: “Комната 3/0/2”, вуліца Леніна, 50, 3-ці паверх.
Падчас кароткіх прэзентацый актывісты распавядуць пра тое, што такое вайна з наркотыкамі, пра карысць і шкоду ад ужывання марыхуаны, пра праблемы, з якімі сутыкаюцца асуджаныя па артыкуле 328, пра досвед легалізацыі ў іншых краінах і выгоды, якія легалізацыя можа прынесці Беларусі.
Пасля прэзентацыяў будзе магчымасць абмеркаваць план кампаніі з актывістамі Legalize Belarus і пагаварыць з прадстаўніцамі руху “Маці 328”.