Thomson Reuters вітае спрактыкаваных журналістаў

Журналісты з вопытам працы ад 5 гадоў запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендыі ад Оксфардскага універсітэта.

Працягласць праграмы – тры, шэсць альбо дзевяць месяцаў.

У гэты час стыпендыяты змогуць працаваць над уласным даследаваннем па абранай тэме пад навуковым кіраўніцтвам, а таксама выкарыстоўваць шырокія навучальныя, культурныя і грамадскія магчымасці універсітэта.

Фінансавыя ўмовы

Памер гранта адрозніваецца ў залежнасці ад стыпендыі.

Неабходныя дакументы:

  • асабiстая заява;
  • CV;
  • прапанова праекта;
  • рэкамендацыя;
  • ўзоры папярэдніх матэрыялаў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня.

Кантакты:

Reuters Institute for the Study of Journalism
Department of Politics and International Relations
University of Oxford
13 Norham Gardens
Oxford, OX2 6PS
United Kingdom
T: +44 (0) 1865 611 080
F: +44 (0) 1865 611 094
E: reuters.institute@politics.ox.ac.uk

Больш падрабязнасцей па спасылцы.