Спецыяліст па арганічных сельскай гаспадарцы Цэнтра экалагічных рашэнняў Любамір Кляпач дазволіць усім «зазірнуць» на яго кухню: раскажа, як пасяліліся ў яго кватэры чарвякі і як яны дапамагаюць спраўляцца з рэшткамі ежы, ператвараючы іх у карыснае ўгнаенне.
- Што такое вермікампост і чаму гэта добрая альтэрнатыва сінтэтычным угнаенням?
- Наколькі зручна суседнічаць з чарвякамі ў кватэры і ці можна гэта рабіць, калі побач маленькія дзеці?
- Ці рэальна перапрацаваць усю арганіку, што утвараецца ў сям’і?
- Чаму вермікампост – лепшае рашэнне праблемы арганікі на дачы і ва ўласным доме?
- Як падсяліць чарвякоў у кампостную кучу і наколькі хутка «працуюць» чарвякі?
На гэтыя і многія іншыя пытанні атрымаецца знайсці адказы падчас сустрэчы. Акрамя таго, у кожнага слухача будзе магчымасць забраць з сабой порцыю чарвякоў – сярод зацікаўленых удзельнікаў будзе арганізавана латарэя.
Неабходна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы. Уваход на мерапрыемства – 3 рублі. Грошы будуць накіраваныя на інфармацыйную падтрымку праекту «Арганік школа». Уваход для прыхільнікаў Цэнтра экалагічных рашэнняў бясплатны па прад’яўленні падоўжанага на 2017-ы год білета прыхільніка.
Калі: 20 верасня а 18:30 (працягласць – каля двух гадзін)
Дзе: Мінск, офіс Цэнтра экалагічных рашэнняў (пр. Машэрава, 9-111)