Каманда Жывой Бібліятэкі адзначае трэцюю гадавіну свайго існавання і запрашае ўсіх ахвотных далучацца да святкавання.
Калі: 13 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Мінск, Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыуса,4, будынак без ліфта).
Каманда абяцае цудоўную і непаўторную Жывую Бібліятэку, дзе кожны зможа дакрануцца да Іншага і яшчэ больш пазнаць сябе.
Пачынаючы з 21.00 усё будзе надзвычай афіцыйна: будуць падвадзіць вынікі і віншаваць адно аднаго. Каму такое не зусім цікава – можна будзе адысці папіць кавы. Але ўжо а 23-й гадзіне пачнецца вечарына пад слаўныя біты музычнай суполкі БАССОТА.
Уваход вольны. Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце альбо па спасылцы да 21:00 12 кастрычніка.
Усе зарэгістраваныя чытачы перад мерапрыемствам атрымаюць электронную версію поўнага каталогу кніг.
Мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.
*Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, якія цікавяць пытаннямі і шчырымі адказамі. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых. Больш пра фармат можна прачытаць на сайце.