21-22 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў пройдзе Трэці рэспубліканскі сацыяльны форум “Сацыяльныя інавацыі ва ўмовах сучасных выклікаў”.
Мэта форуму – вызначэнне асноўных накірункаў і прыярытэтаў развіцця інавацый у сацыяльнай сферы Беларусі. Удзельнікі Форуму даведаюцца пра сучасныя трэнды развіцця сацыяльнай сферы і пра такія вызначэнні як “сацыяльная эканоміка”, “сацыяльныя інавацыі”, “сацыяльныя інвестыцыі”, “сацыяльнае прадпрымальніцтва” ды інш.
Тэматычныя секцыі Форуму:
- Інавацыі ў развіцці сферы сацыяльнага абслугоўвання: паліятыўная дапамога дзецям, праца з ахвярамі хатняга гвалту, прафілактыка ВІЧ-інфекцыі, барацьба са СНІДам і сухотамі;
- Формы і віды дзейнасці ў сацыяльнай сферы: сацыяльнае прадпрымальніцтва, развіццё інструментаў “народнага фінансавання” сацыяльна значных праектаў ды інш;
- Канвенцыя ААН аб правах людзей з інваліднасцю – першыя крокі на шляху да рэалізацыі: паўнавартасны ўдзел людзей з абмежаваннямі ў жыцці грамадства, ліквідацыя дыскрымінацыі і сацыяльная інтэграцыя, мабільнасць, нацыяльнальны механізм рэалізацыі Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю ў Беларусі.
Падчас форуму пройдуць майстар-класы, выставы, прэзентацыі і прэс-канфэрэнцыі.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- беларускія і замежныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі;
- мясцовыя і рэспубліканскія органы кіравання;
- беларускія і замежныя эксперты;
- камерцыйныя арганізацыі.
Каб узяць удзел, неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Дэдлайн – 3 красавіка 2016 г.
З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне +375 17 297 69 22 (Таццяна Берняковіч, Наталля Гірыс).