15-24 жніўня 2016 года ў Сарагосе (Гішпанія) адбудзецца трэнінг Dis-connect.
Да ўдзелу запрашаюцца трэнеры, маладыя лідары, настаўнікі – фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Трэнінг збярэ ўдзельнікаў з Беларусі, Аўстрыі, Балгарыі, Грэцыі, Вугоршчыны, Італіі, Польшчы і Гішпаніі.
Патрабаванні:
- узрост – ад 25 гадоў;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні, не ніжэй за А2.
Dis-connect – інавацыйны трэнінг для маладых лідараў, накіраваны на забеспячэнне ўдзельнікаў неабходнымі сродкамі для больш сумленнага выкарыстання тэхналогій, часу праз ужыванне спецыяльных тэхнік, заснаваных на ўвазе.
Кандыдатам трэба запоўніць на гэтым сайце.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на харчаванне, пражыванне і праезд кампенсуюць арганізатары. Але ад удзельнікаў патрабуецца ўнёсак – ад 30 да 100 еўра (вызначае сам удзельнік).
Дэдлайн – 25 чэрвеня 2016 года.