Фіальта, ЛДТМ і ЮНЭСКА аб’яўляюць набор на шэраг трэнінгаў для пачаткоўцаў ЕВС-ментараў “MoveMENT ver.1.0”.
Калі: 19 жніўня 2017 года, 11:00.
Дзе: Мінск, месца правядзення будзе вызначана пазней.
Хто такі ментар? Гэта сябар, настаўнік, матыватар, трэнер, гід, саветнік і кансультант, які дапаможа замежнаму валанцёру адчыніць нашу краіну і атрымаць максімум карысных навыкаў і эмоцый падчас яго знаходжання на валанцёрскім праекце.
Арганізатары навучаць:
- як быць ментар для замежнага валанцёра;
- як дапамагаць у спрэчных і канфліктных сітуацыях;
- як эмацыйна падтрымаць валанцёра;
- як зрабіць яго вопыт знаходжання ў іншай краіне і культуры цікавым і запамінальным;
- як зрабіць так, каб ён назаўсёды закахаўся ў Беларусь і беларусаў!
Патрабаванне да ментараў: валоданне адной з замежных моў.
Удзел у трэнінгу бясплатны.
Дэдлайн падачы заяўкі – 13 жніўня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.