Моладзевая арганізацыя New Faces шукае чатырох беларусаў для ўдзелу ў праекце “Камунікацыя дзеля гармоніі”.
Калі: 13-20 красавіка і верасень 2019 года.
Дзе: Францыя і Турцыя.
“Камунікацыя дзеля гармоніі” – гэта доўгатэрміновы праект, які складаецца з трэнінгавага курсу і моладзевага абмену. Усе мерапрыемствы пройдуць у Парыжы (Францыя) і Fethiye (Турцыя).
Задачы праекту:
- падвысіць інфармаванасць пра мову варожасці ў анлайне;
- развіць навыкі і матывацыю маладых людзей, каб распазнаць мову варожасці ў анлайне і стаць анлайн-актывістам за правы чалавека;
- даць удзельнікам інструменты, з дапамогай якіх можна змагацца з мовай варожасці;
- пабудаваць сетку маладых людзей і моладзевых арганізацый, якія жадаюць змагацца з мовай варожасці і г.д.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 гадоў;
- быць моладзевым работнікам, трэнерам, моладзевым лідарам, каардынатарам праектаў;
- добра валодаць ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў. Унёсак за ўдзел – 30 еўра.
Як падацца?
Стаць сябрам New Faces у vk.com/ngonewfaces ці facebook.com/newfacesorg і запоўніць анлайн-форму.
Дэдлайн – 11 сакавіка 2019 года.
Больш падрабязнасцей – тут.