“Новая Еўразія” запрашае кіраўнікоў ды спецыялістаў некамерцыйных арганізацый і грамадскіх ініцыятываў з розных сфераў дзейнасці прыняць удзел у трэнінгу на тэму “Кіраванне арганізацыяй і дызайн праектаў з улікам cross-cutting issues”.
На мерапрыемстве ўдзельнікі будуць мець магчымасць абмеркаваць наступныя пытанні:
- Як улік cross-cutting issues можа палепшыць імідж арганізацыі ў вачах донараў;
- Як cross-cutting issues уплываюць на карпаратыўную культуру;
- Як улік cross-cutting issues уплывае на мабілізацыю рэсурсаў і падтрымку мясцовай супольнасці;
- Прынцыпы гендэрнай роўнасці, інклюзіі ды роўнага доступу, устойлівага развіцця і экалагічнай адказнасці ў праектнай дзейнасці арганізацыі.
Удзельнікі і удзельніцы актрымаюць практычныя інструменты і рэкамендацыі па кіраванню арганізацыямі да праектнаму дызайну. Акрамя таго, усе ўдзельнікі атрымаюць магчымаць звярнуцца за індывідуальнымі кансультацыямі да экспертаў.
Мерапрыемства адбудзецца у Мінску, 13-14 чэрвеня, для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы не пазней за 6 чэрвеня. Колькасць месцаў абмежаваная, адбор удзелькаў будзе ажыццяўляцца на падставе запоўненых заявак.
Падрабязная інфармацыя пра месца правядзення трэнінгу і праграму будзе дасланая пасля рэгістрацыі. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў мерапрыемства харчаваннем і неабходнымі матрэрыяламі. Для іншагародніх удзельнікаў прадуглеждана арганізацыя пражывання і кампенсацыя дарожных выдаткаў.
Больш падрабязна пра трэнінг можна даведацца па тэлефонах +375 17 306 45 12, + 375 29 307 55 43 альбо электроннай пошце program@eurasia.by, кантактная асоба – Аляксандар.
Дадзеная мерапрыемства – частка трэнінгравай кампаніі, якую ладзіць Установа “Новая Еўразія” ў межах праграмы “Узмацненне патэнцыялу сумесных ініцыятываў”, якая рэалізуецца пра падтрымцы Агенства ЗША па міжнародным развіцці.