Трэнінг па дэбатах і аратарскім майстэрстве ў Мінску

ГА “Грамадзянскі форум” абвясціў запуск праекта па развіцці прамоўніцкага мастацтва і дэбатспаборніцтваў у Беларусі. Першы трэнінг пройдзе 19-21 красавіка.

Праект уключае два трохдзённыя трэнінгі (вясновы і восеньскі), мае на мэце стварэнне рэгіянальных дэбат-клубаў і правядзенне мясцовых чэмпіянатаў па дэбатах. Падчас трэнінгаў удзельнікі змогуць:

  • даведацца пра методыкі падрыхтоўкі публічных выступленняў і ўтрымання ўвагі аўдыторыі;
  • навучыцца будаваць прамову аргументавана і эмацыйна;
  • даведацца, якія мадэлі дэбатаў існуюць і як правільна арганізаваць дэбат-спаборніцтвы;

Умовы:

Арганізатары пакрываюць кошты харчавання, пражывання ў Мінску, метадычных матэрыялаў і вдаткі на праезд удзельнікаў. Рэгістрацыйны ўнёсак дзя ўдзельнікаў – 15 BYN.

Як падацца:

Зарэгістравацца па спасылцы. Дэдлайн заявак – 5 красавіка.

Больш інфармацыі – тут.