Практычны курс па коўчынгу запрашае маладых лідараў, студэнтаў, выпуснікоў універсітэтаў, трэнераў, праектных мэнэджараў і EVS-ментараў да ўдзелу ў 7-дзённым міжнародным курсе.
Трэнінг накіраваны на маладых людзей, якія жадаюць расці асобасна і прафесійна.
Перыяд – з 27 студзеня па 2 лютага 2016. Лакацыя – Омэн, Нідэрланды.
Праграма трэнінгу будзе ўлічваць індывідуальныя рысы ўдзельнікаў і прапаноўваць розныя тэхнікі, інструменты, актыўнасці, практыкаванні, тэарэтычныя асновы і практычныя парады для таго, каб паспяхова рэалізаваць уласны праект.
Удзельнікі будуць практыкавацца 7-9 гадзін на дзень.
Працоўная мова курсу – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Кошт удзелу ў трэнінгу – 360 еўра, але ёсць зніжкі (15-25 адсоткаў).
Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.
З пытаннямі і ўдакладненнямі звяртайцеся, калі ласка, на e-mail info.oldevechte@gmail.com альбо на старонку ў Facebook.
Дэдлайн – 14 студзеня 2016 г.