Polish National Agency of Erasmus + прымае заяўкі на ўдзел у трохдзённым трэнінгу ў Варшаве.
Калі: 20-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Мэта трэнінгу – заахвочванне моладзі да стварэння сваіх міжнародных праектаў у сферы Erasmus+ Youth Programme.
Задачы трэнінгу:
- пашырыць досвед удзельнікаў у вобласці планавання і стварэння міжнародных праектаў;
- натхніць удзельнікаў на ажыцяўленне ўласных идэй;
- дапамагчы ў пошуку партнёрскіх стасункаў для далейшага міжнароднага супрацоўніцтва;
- расказаць пра магчымасці міжнароднай кааперацыі ў рамках праграмы Erasmus+ Youth Programme.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- матываванасць;
- зацікаўленнасць у стварэнні ўласных праектаў;
- досвед працы з моладзю на нацыянальным узроўні і недахоп гэтага досведу на міжнародным узроўні.
Фінансавыя ўмовы
Праграма фінансуе выдаткі на праезд, пражыванне і афармленне візы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 кастрычніка.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.