Што такое форум-тэатр, як яго зладзіць і якія сацыяльныя праблемы ён вырашае? На новы бясплатны трэнінг запрашае брэсцкіх студэнтаў ААР «Дзедзіч» у межах кампаніі «О, Балоння!».
Спікер трэнінгу Павел Махінаў ведае пра інтэрактыўны метад у тэорыі і на практыцы. Ён каардынатар праграмы «Студэнцкі форум-тэатр» пры інфармацыйна-практычнай установе «Студэнцкая фабрыка думкі» і арганізатар першага ў Беларусі фестывалю форум-тэатра на сцэне менскага Цэнтра сучасных мастацтваў.
На аднадзённым трэнінгу Павел распавядзе пра:
- гісторыю «Тэатра прыгнечаных» і ягонага стваральніка Аўгуста Боаля;
- віды і задачы форум-тэатра;
- правілы напісання сцэнару для форум-пастановак: хто такі джокер, актор, spect-actor;
- магчымасці форум-тэатра для разумення канкрэтных сацыяльных праблемаў;
Таксама разам з Паўлам удзельнікі паспрабуюць стварыць пастаноўку паводле метаду «пусты форум».
Колькасць месцаў абмежаваная, зарэгістравацца на трэнінг можна па спасылцы.
Дзе: Брэст, вул. Маякоўскага 46-1.
Калі: 26 лістапада з 10:00 да 17:00.