Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі запрашае на трэнінг па падрыхтоўцы праектных заявак, якія накіраваны на вырашэнне праблем мясцовых супольнасцей.
Калі: 29 лістапада з 9.30 да 18.00.
Дзе: Мінск, падрабязная інфармацыя пра месца – пасля адбору.
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты і актывісткі, якія зацікаўлены ў вырашэнні лакальных праблем з актыўным уцягваннем мясцовых супольнасцей.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам арганізоўваюць харчаванне, аднак не пакрываюць транспартныя выдаткі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 25 лістапада 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.