“Праца з моладдзю як школа дэмакратыі” запрашае актыўную моладзь на трэнінг у Арменіі.
Перыяд – 12-20 сакавіка.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя лідары, маладыя спецыялісты, выкладчыкі.
Курс ладзіцца пры падтрымцы Erasmus+ у Арменіі. Ён накіраваны на развіццё дэмакратычных прынцыпаў і працы ў моладзевай сферы, демакратычнай адукаванасці і рэфлексіі на тэму змяненняў і магчымасцей дэмакратызацыі ў практыках працы з моладдзю.
Курс трэнінгаў разлічаны на 26 удзельнікаў з Італіі, Нямеччыны, Малдовы, Даніі, Грузіі, Беларусі і іншых – усяго на трэнінг запрашаюцца прадстаўнікі 11 краін.
Падаць заяўку на ўдзел можна тут.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у трэнінгу бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на жыллё і харчаванне. Выдаткі на трансфер з Беларусі кампенсуюцца, калі агульная сума на дарогу не перавышае 275 €.
Даведацца пра праграму і мэты трэнінга падрабязней можна па спасылцы.