Да 5 сакавіка працягваецца прыём заявак на ўдзел у міжнарожным трэнінгу “Developing competencies to respond to changing youth (work) context and extremisation”.
Мерапрыемства збярэ 33 удзельнікі з Нарвегіі, Літвы, Латвіі, Партугаліі, Польшчы, Украіны і Беларусі, каб абмеркаваць асаблівасці рэгіянальнай моладзевай палітыкі.
Перыяд – 3-8 красавіка 2016 года. Лакацыя – Літва, трэнерскі цэнтр “Daugirdiškės”.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- працаваць з моладдзю;
- прадстаўляць моладзевую арганізацыю альбо ініцыятыву;
- альбо быць спецыялістам аддзелу па працы з моладдзю.
- абмеркаваць зменлівыя прыярытэты моладзевай палітыкі ў Еўропе, у тым ліку “Парыжскай дэкларацыі”;
- пазнаёміцца з актуальным трэндамі;
- зразумець феномен экстрымізацыі моладзі і падходы ў працы з рознымі групамі моладзі: нацыяналісты, “левыя”, рэлігійна арыентаваная моладзь;
- распрацаваць online-метады працы з маладым пакаленнем і інш.
Удзельнікі будуць працаваць у нацыянальных і змешаных групах, выконваць практыкаванні; іх чакаюць сімуляцыі, інпуты экспертаў і іншае.
Фінансавыя ўмовы
Мерапрыемства фінансуецца праграмай “Erasmus+”. Удзельнікам кампенсуюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, атрыманне візы і частку транспартных выдаткаў.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць заяўку.
Дэдлайн – 5 сакавіка.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас marius.ulozas@gmail.com.