Аддзел адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Раў запрашае ў сваю каманду PR–спецыяліста / ку.
Занятасць: частковая (25 гадзін на тыдзень).
Тэрмін кантракта: 6 месяцаў з магчымасцю працягнення.
Абавязкі:
- інфармацыйнае асвятленне дзейнасці Цэнтра па напрамках: праца з СМІ і Культура памяці;
- удзел у падрыхтоўцы PR-стратэгіі Цэнтра;
- арганізацыя і правядзенне PR-кампаній;
- вядзенне акаўнтаў у сацсетках (ВК, FB, Instagram, Twitter);
- напаўненне сайта матэрыяламі пра дзейнасць Цэнтра;
- напісанне пісьменных тэкстаў для пастоў у сацыяльных сетках;
- актыўная камунікацыя з калегамі для збору актуальнай інфармацыі;
- наведванне адукацыйных мерапрыемстваў Цэнтра і падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў;
- сістэматычны маніторынг сацыяльнай актыўнасці ў сацсетках. Дзеянні па павелічэнні колькасці падпісчыкаў.
Патрабаванні:
- адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR або сумежных дысцыплінах;
- валоданне тэхналогіямі прасоўвання ў сацсетках;
- досвед падрыхтоўкі і правядзення PR-кампаній;
- досвед распрацоўкі PR-стратэгій;
- упэўненыя навыкі напісання і рэдагавання тэкстаў;
- досвед фота- і відэаздымкі;
- пісьменная руская і беларуская мовы (валоданне ангельскай / нямецкай мовамі будзе разглядацца як перавага, але не з’яўляецца абавязковым);
- (пажадана) досвед працы з сацыяльнымі праектамі;
- базавыя веды / досвед відэамантажу;
- веданне Photoshop;
- крэатыўнасць;
- аператыўнасць;
- досвед працы ў галіне PR ад 2 гадоў;
- базавыя веды сістэм аналітыкі.
Як падацца?
Заяўкі (рэзюмэ, матывацыйны лісты, спасылкі на праекты, якія кандыдаты вялі ў мінулым) прымаюцца па адрасе dobrovolski@ibb.by да 15 лютага 2019 года. У тэме пісьма пазначце “PR-спецыяліст. [Ваша прозвішча]”.
Больш інфармацыі пра вакансію тут.