Ці існуе прыватнасць у лічбавую эпоху?

Цэнтр правовой трансфармацыі Lawtrend і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную лекцыю Дэніз Язычы “Доступ да інфармацыі і прыватнасць у лічбавую эпоху – чаму гэта важна?

Лекцыя адбудзецца 17 снежня а 19:00 у прасторы “ЦЭХ” (вуліца Кастрычніцкая, 16).

Дэніз Язычы распавядзе пра…

  • важнасць права на доступ да публічнай інфармацыі як кампанента свабоды меркаванняў і яго шчыльнай узаемасувязі з правам на недатыкальнасць прыватнага жыцця;
  • выпадкі, калі гэтыя правы могуць як дапаўняць, так і канфліктаваць адзін з адным;
  • тое, як у сучасную інфармацыйную эпоху права на інфармацыю і прыватнасць мусяць забяспечыць кантроль дзяржаўных інстытутаў з боку грамадства і ахову інтарэсаў грамадзян.

***

Дэніз Язычы – навуковы супрацоўнік Офіса Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Дэніз факусуецца на пытаннях свабоды інфармацыі, доступу да публічнай інфармацыі і інтэрнэт-свабодах у рэгіёне АБСЕ. Таксама яна з’яўляецца каардынатарам па пытаннях развіцця свабоды СМІ ў Паўднёва-Ўсходняй Еўропе. Атрымала ступень магістра ў сферы глабалізацыі і развіцця ва Ўніверсітэце Варвіка (Вялікабрытанія).