Кампанiя Allianz Managed Operations & Services SE (AMOS) – унутраны правайдар холдынгу Allianz Group – шукае кандыдатаў на вакансію мэнэджара інтэграцыйных сістэм.
Лакацыя – Мюнхен, Нямеччына.
Мэта AMOS – ператварыць Allianz у iнфармацыйна-тэхналагiчную группу. Дыгiталiзацыя – гэта забяспечэнне ўстойлiвай i эфектыўнай iнфраструктуры, а таксама гарантыя новых тэхналогiй i новых каналаў для дыстрыбуцыi прадуктаў Allianz.
Разам са сваёй штаб-кватэрай у Мюнхене на сёняшнi дзень AMOS мае 4 400 супрацоўнiкаў, аб’яднананых у глабальную сетку ў 14 краiнах.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- акадэмiчная адукацыя, пажадана па напрамку бiзнэс-iнфармацыйцых тэхналогiй, IT, матэматыкі альбо iнжынiрынга;
- вопыт працы ў IT-сферы альбо ў праектным мэнэджменце;
- свабоднае валоданне ангельскай мовай i адной iншай замежнай мовай;
- выдатныя аналiтычныя i камунiкацыйныя навыкi;
- магчымасць працаваць як незалежна, так i сумесна;
- уменне спраўляцца з разнастайнымi задачамi ў асяроддзi “высокiх хуткасцей”;
- моцныя мiжперсанальныя навыкi i магчымасць заснаваць i падтрымлiваць эфектыўныя працоўныя стасункi з людзьмi ў мульцiкультурным асяроддзi;
- здольнасць да прадпрымальнасцi з магчымасцю дэманстрацыi выдатнага вынiку з мiнiмальнымi кансультацыямi;
- мiжнародны вопыт.
Дадатковую iнфармацыю пра вакансію і ўмовы падачы заяўкі можна знайсці па спасылцы.
Дэдлайн – 15 сакавіка 2016 года.