Творчая лабараторыя для дзяцей cultKIDS

Першы курс творчай лабараторыі cultKIDS, прысвечаны маляванню стыкераў, стартуе 28 верасня ў Корпусе.

Што такое стыкеры? Якія матэрыялы можна выкарыстоўваць для стварэння ілюстрацый і як іх падрыхтаваць да друку? Першы майстар-клас творчай лабараторыі cultKIDS «Стыкерніся і спакуйся» раскажа і пакажа!

Навошта?

Працэс стварэння стыкераў дапаможа дзіцяці прыслухацца да сваіх пачуццяў і адлюстраваць іх. Дзеці навучацца ілюстраваць свае эмоцыі, дзе стыкер – іх графічнае ўвасабленне. Узрост удзельнікаў: ад 6 да 15 гадоў.

Чым?

Матэрыялы: ручкі гелевыя, алоўкі, фламастэры, фарбы, папера.
Усе матэрыялы прадастаўляе арганізатар.

Калі: 28 верасня 2019 з 13:00 – 15:00
Дзе: культ. цэнтр «Корпус» (г. Мінск, пр. Машэрава, 9/8)

Кошт: 25/30 BYN, купіць на сайце bezkassira.by

Хто арганізатар?

cultKIDS – творчая лабараторыя для дзяцей малога і сярэдняга ўзросту (ад 5 да 15 гадоў), створаная ў калабарацыі Kovshart (Коўшар Ганна) і культурным цэнтрам «Корпус». Ганна Коўшар – ілюстратар, графічны дызайнер, паэт і  прадпрымальнік. Гадуе дзіця, працуе ў сферы рэкламы, малюе карціны, піша вершы для дарослых і дзяцей, выкладае. Распачынальніца праекта «Краса з Коўшар». Супрацоўнічала з дзіцячымі творчымі майстэрнямі галерэі «Ў».