Недзяржаўная арганізацыя «Youth Initiative Centre» (Арменiя) разам з «Fairbund e.V.» (Нямеччына) запрашаюць да ўдзелу ў мiжнародным трэнiнгавым курсе па валанцёрстве i працаздольнасцi.
Трэнінг пройдзе 8-15 лістапада ў арменскім горадзе Тарасгюх.
Мэта курсу – пашырыць iдэi валанцёрства як працэсу навучання для павышэння працаздольнасцi моладзi.
Курс накіраваны на:
- забеспячэнне моладзі ведамi, навыкамi i iнструментамi па валанцёрстве;
- прадстаўленне механiзму структураванага падыходу да валанцёрства як працэсу навучання;
- роздум над тыпамi валанцёрскай актыўнасцi, якая развiвае здольнасцi маладых людзей i падвышае iх канкурэнтаздольнасць;
- абмен лепшым вопытам валанцёрства ў розных еўрапейскiх краiнах.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- быць занятым з моладдзю праз розныя арганiзацыi альбо нефармальныя групы;
- мець iнтарэс да заяўленай тэмы;
- жадаць падвысiць якасць i iнавацыйнасць сваёй працы;
- мець жаданне дапамагчы курсу сваім досведам.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 25 кастрычніка 2015 г.
Дадатковая iнфармацыя па спасылцы.