Тыдзень Alcohol-free ў Каўнасе ад Эразмус+

З 2 па 10 кастрычніка ў Каўнасе (Літва) пры падтрымцы Эразмус+ пройдзе моладзевы абмен “Alcohol free” – праект, які збярэ ўдзельнікаў і ўдзельніц з пяці краін – Літвы, Румыніі, Чэхіі, Беларусі і Польшчы. Гэты праект – глыбокая дыскусія пра спажыванне алкаголю і адмову ад яго. Мэта – пашыраць веды пра негатыўныя наступствы спажывання алкаголю, змяняць стаўленне да спажывання алкаголю, заахвоціць моладзь выкарыстоўваць больш карысныя альтэрнатывы, а таксама станоўча паўплываць на развіццё мясцовых супольнасцяў.

Каго шукаюць:

  • 6 удзельнікаў і ўдзельніц ва ўзросце 16-24 год і аднаго лідара 18+;
  • тых, хто валодае ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні;
  • Перавага аддаецца моладзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Умовы:

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра – удзельнікам неабходна аплаціць у Беларусі.

Як падацца:

Запоўніць анкету па спасылцы да 9 жніўня.

Больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы.