З 9 па 16 лістапада Human Constanta запрашае на Тыдзень асветніцкіх дзеянняў “Розныя-Роўныя”. У розных гарадах Беларусі праваабаронцы Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі правядуць шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, якія маюць на мэце папулярызацыю ідэй недыскрымінацыі, павагі і роўнасці.
Падчас мерапрыемстваў Тыдня наведвальнікі даведаюцца пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца розныя групы беларусаў, змогуць ацаніць масштабы няроўнасці і даведацца пра шляхі вырашэння існуючых праблем.
Тыдзень асветніцкіх дзеянняў “Розныя-Роўныя” ўключае кінапрагляды і дыскусіі ў Бабруйску, Мінску, Магіёве, Гомелі і Брэсце, Жывую Бібліятэку ў Віцебску, сацыяльную гульню “Іншы погляд” у Брэсце і футбольнае свята “Гуляюць усе!” ў Мінску.
Уваход на мерапрыемствы Тыдня асветніцкіх дзеянняў “Розныя-Роўныя” вольны.
Падрабязней пра Тыдзень асветніцкіх дзеянняў “Розныя-Роўныя” – тут.