З 17 па 26 сакавіка Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах Тыдня асветніцкіх дзеяньняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.
Запланавана мноства цікавых падзей сумесна з рознымі ініцыятывамі і арганізацыямі ў некалькіх гарадах Беларусі:
- 17 сакавіка
- першае мерапрыемства ў межах Тыдня правядуць хлопцы і дзяўчаты з «Жывой Бібліятэкі» у Бабруйску, якія запрашаюць усіх ахвочых у тайм-кафэ “1387” з 13:00 да 17:00 на сустрэчу з “Іншымі”;
- у Віцебску пройдзе гульня супраць стэрэатыпаў “Крок наперад” з праглядам і абмеркаваннем выразак з рэкламы і фільмаў, дзе транслююцца стэрэатыпы.
- 18 сакавіка
- а 14:00 Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” запрашае ў Мінску (сталоўка XYZ, вул. Фабрыцыуса 4) на сацыяльную гульню “Іншы погляд”;
- паралельна ў Віцебску пройдзе Жывая Бібліятэка;
- а ўвечары сумесна з праектам пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUT адбудзецца прагляд і абмеркаванне фільма “Сельма” у Мінску.
- 19 сакавіка – навуковы кіраўнік Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў Андрэй Юраў дабярэцца да Мінска і ў рамках сустрэчы на тэму “Навошта нам расізм?” падзеліцца сваімі думкамі пра тое, ці з’яўляецца расізм кавалачкам фашызму, або фашызм – прыватным выпадкам расізму, пра расізм, папулізм, гібрыдны аўтарытарызм і іншыя радасці, а таксама пра невыносны цяжар гуманізму і чароўную простасць фундаменталізму, пасля чаго ўсіх чакае гутарка-экспромт на зададзеную тэму.
- 21 марта – «Жывая Бібліятэка» у Віцебску запрашае на прагляд фільма “Прыслуга”, пасля якога будзе рэфлексія з адной з Кніг.
- 23 сакавіка – да Тыдня далучыцца БМГА «Час Зямлі» з Брэста і Крытычнае Мысленне з Баранавічаў: у Брэсце пройдзе ўнікальны па змесце, магчымасці асэнсавання праблемаў фашызму і антысемітызму і дзеянняў у адказ на гэтыя выклікі ўводны семінар у канцэпцыю Глыбіннага/Гуманітарнага антыфашызму (анкета на ўдзел па спасылцы), а ў Баранавічах усё ахвочыя змогуць паглядзець і абмеркаваць фільм “Прыслуга”.
- 26 сакавіка – на сустрэчу пра мову варожасці ў дачыненні да спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў і людзей і пакутуюць ад залежнасцяў запрашае ініцыятыва Legalize Belarus.
Падрабязнае апісанне зместу мерапрыемстваў, часу і месца іх правядзення з’явяцца ў бліжэйшыя дні на тэматычных старонках Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму (спасылка на Vkontakte i facebook).
Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны!