Ініцыятыва Дзея, Students For Liberty Belarus і Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў арганізуюць сэрыю мерапрыемстваў, прымеркаваных да пачатку інтэграцыі Еўропы — абвяшчэння Дэкларацыі Шумана 9 траўня 1950.
Калі: 8-14 траўня 2017 года.
Дзе: Мінск.
Аб’яднанне зрабіла вайну паміж еўрапейскімі краінамі немагчымай, падаравала свабоду падарожжаў, перасоўвання тавараў, паслугаў і капіталу, што значна павялічыла ўзровень дабрабыту і якасць жыцця ў краінах.
Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму, каб кожны змог знайсці нешта для сябе і як мінімум раз за тыдзень адчуць еўрапейскі подых у Мінску.
Праграма:
- Панядзелак 8/05 — Hacksaw Ridge. Антываенны кінапрагляд;
- Аўторак 9/05 — Дзень Еўропы (арганізуе Рух “За Свабоду”, па-за межамі праграмы);
- Серада 10/05 — Балонскі працэс. Абмеркаванне без цэнзуры;
- Чацьвер 11/05 — Euro Party. Вялікі сольны канцэрт гурту “Час Лайна”;
- Пятніца 12/05 — Erasmus+Beer;
- Субота 13/05 — Еўраінтэграцыя. Экспэртны батл;
- Нядзеля 14/05 — Evaluation session.
У нядзелю арганізатары збяруцца, каб парэфлексаваць над вынікамі праведзенага тыдню. На гэтую частку праграмы запрашаюцца журналісты, а таксама ўсе тыя, каму цікава пазнаёміцца з арганізатарамі і далучыцца да далейшай дзейнасці па прасоўванню міра і еўрапейскіх каштоўнасцей.
Апісанні кожнага мерапрыемства можна знайсьці на старонках мерапрыемстваў у сацыяльных сетках ці ў Google каляндары.