У Беларусі жыць (не) сумна?

Цэнтр новых ідэй зачыняе серыю дыскусій пра шкодныя ідэі, якія трэба пахаваць, вечарынай у духе fuckup night! Арганізатары запрасілі галоўных рухавікоў краіны, якія распавядуць пра свае самыя цікавыя і смешныя фэйлы. І пра тое, што не памылаецца той, хто нічога не робіць. Таксама госці івэнту прарэкламуюць тыя ініцыятывы, якія натхняюць іх саміх.

Спікеры:

  • Алена Агарэлашыва – крызіс-менеджарка Dotyk
  • Арцём Канцавы – заснавальнік dev.by
  • Ігар Кольчанка – дырэктар піяр-агенцтва Sette
  • Маргарыта Лазарэнкава – арганізатарка канферэнцыі Emerge, заснавальніца Creative Belarus
  • Насця Рагатко – галоўная рэдактарка KYKY.org
  • Ягор Рытвінскі – арганізатар Stereo Weekend і Vulitsa Ezha 

Мадэратарка: Аня Пазняк

Калі: 26 ліпеня, чацвер, 19:30-21:00

Дзе: Культурны цэнтр “Корпус”, пр-т Машэрава 9, корпус 8 (ст.м. Пл. Перамогі)

Уваход вольны (патрэбная папярэдняя рэгістрацыя, колькасць месцаў абмежаваная)