Freie Universität Berlin сумесна з Маскоўскім дзяржаўным інстытутам міжнародных дачыненняў запрашаюць на новую LL.M.-праграму “Гаспадарчае прыватнае і гаспадарча-адміністратыўнае права Нямеччыны і Еўразвязу”.
Гэта першая адукацыйная праграма Юрыдычнага факультэта Freie Universität Berlin на нямецкай мове ў Маскве.
Змест праграмы
Удзельнікі змогуць атрымаць глыбокія веды ў адпаведных сферах нямецкага і еўрапейскага права, неабходныя для працы ў міжнародных юрыдычных фірмах, дзяржаўных установах і кампаніях, арыентаваных на супрацу з Нямеччынай.
Выкладчыкі – прафесары з усёй Нямеччыны.
Структура курсу:
- рэгулярныя заняткі;
- асобныя блок-семінары цягам семестру.
Перыяд навучання – два семестры, якія пачынаюцца ў жніўні 2016 г.
Мова праграмы – нямецкая.
Каго запрашаюць:
- выпускнікоў расейскіх і замежных вну;
- усіх, хто цікавіцца Нямеччынай;
- тых, хто добра валодае нямецкай мовай;
- супрацоўнікаў нямецка-расейскіх, нямецка-беларускіх фірмаў.
Патрабаванні да абітурыентаў:
- дыплом аб вышэйшай адукацыі, пераважна – юрыдычнай;
- досвед працы па спецыяльнасці не менш за 1 год (практыка ўваходзіць у гэты перыяд);
- валоданне нямецкай мовай на ўзроўні не ніжэй В2.
Фінансавыя ўмовы
Навучанне па праграме каштуе 7 994 еўра плюс семестравы збор (каля 60 еўра за кожны семестр). Але ёсць зніжкі і стыпендыі (трэба паспець да 30 верасня!).
Пасля сканчэння праграмы кожны студэнт атрымае кваліфікацыю Magister legum (LL.M.) Вольнага ўніверсітэта Берліна і пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі МДІМД.
Дэдлайн падачы заявак – 31 траўня 2016 г.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да Таліты Вюст talita.wuest@fu-berlin.de.
Падрабязнасці ёсць тут.