Арганізацыя Human Rights Watch (HRW) ладзіць конкурс на атрыманне стыпэндый імя Алана і Барбары Фінберг.
Стыпендыяты атрымаюць магчымасць цягам аднаго году працаваць у арганізацыі HRW у Нью-Ёрку ці Вашынгтоне, займацца…
- маніторынгам сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ва ўсім свеце;
- расследаваннямі на месцах;
- падрыхтоўкай справаздач і матэрыялаў для медыяў.
Стыпэндыя пачнецца ў верасні 2016 году, яе памер складзе 55 000 даляраў ЗША.
Да ўдзелу запрашаюцца нядаўнія выпускнікі магістратуры факультэтаў журналістыкі, міжнародных дачыненняў і юрыдычнай справы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- досвед працы ў сферы абароны правоў чалавека;
- жаданне працягваць кар’еру ў гэтай галіне;
- досвед даследаванняў, працы на месцах падзей;
- аналітычныя здольнасці;
- свабоднае валоданне ангельскай мовай.
Валоданне іншымі мовамі таксама вітаецца.
Як падацца
Умовы падачы заяўкі і пералік неабходных дакументаў можна знайсці па спасылцы.
Дэдлайн – 8 кастрычніка 2015 г.
Падрабязнасці – тут.
Паводле socnews.by