Акадэмія карэйскіх даследаванняў Academy of Korean Studies прапануе грант на правядзенне даследаванняў.
Мэта стыпндыяльнай праграмы – даць магчымасць маладым навукоўцам і аспірантам правесці даследаванні і напісаць дысертацыю.
Кандыдаты і кандыдаткі павінны распачаць даследаванні ў 2018 годзе. Грант выдаткоўваецца на перыяд ад 1 да 12 месяцаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- на грант могуць прэтэндаваць замежныя навукоўцы, якія вывучаюць гуманітарныя і сацыяльныя навукі і ў дадзеныя момант выкладаюць або займаюцца даследаваннем карэйскай мовы;
- старшыя навуковыя супрацоўнікі – дацэнты, уладальнікі ступені PhD, якія маюць не менш за 7 гадоў досведу правядзення даследаванняў;
- малодшыя навуковыя супрацоўнікі – дацэнты, уладальнікі ступені PhD, якія маюць менш за 7 гадоў досведу правядзення даследаванняў;
- студэнты аспірантуры, якія скончылі ўсе акадэмічныя навучанне, але яшчэ не напісалі дысертацыю.
Як падацца
Кандыдатам неабходна адправіць на е-адрас fellowship@aks.ac.kr наступныя дакументы:
- старэйшыя і малодшыя навуковыя супрацоўнікі: заяўку, CV, сертыфікат працаўладкавання;
- студэнты аспірантуры: заяўку, транскрыпт з адзнакамі магістарскай праграмы, транскрыпт з адзнакамі аспіранцкіх праграм, сертыфікат, які пацвярджае сканчэнне акадэмічнага навучання на праграме аспірантуры, CV, 2 рэкамендацыйныя лісты (1 ад кіраўніка дысертацыі).
Фінансавыя ўмовы
Грант пакрывае кошт авіяпералёту эканом-класам (кошт квіткоў вяртаецца стыпендыятам па іх прыбыцці ў Паўднёвую Карэю). Штомесяц будзе выплочвацца стыпендыя: старшы навуковы супрацоўнік – 2 500 000 won, малодшы навуковы супрацоўнік – за 2 000 000 won, студэнты аспірантуры – 1 500 000 won. Таксама даследчыкі атрымаюць зніжку 50% на пражыванне ў інтэрнаце Акадэміі.
Дэдлайн – 15 лістапада 2018 года.
Паводле by.odb-office.eu