З 31 жніўня па 7 верасня Эразмус+ ладзіць міжнародны летнік “Вырашай канфлікты – змагайся з расізмам і ксенафобіяй”. Летнік пройдзе ў Вучогршыне ў мясцовасці Левелек на турыстычнай базе. Прыбыць на месца правядзення неабходна ў першай палове дня 31-ага жніўня, ад’езд – раніцай 7 верасня. Навучальны курс скіраваны да моладзевых працаўнікоў і лідараў, якія працуюць з рознымі культурнымі групамі, маргіналізаванай моладзю, у тым ліку з маладымі ўцекачамі і мігрантамі, прадстаўнікамі меншасцяў і г.д. Асноўныя тэмы праекта – канфлікталогія і вырашэнне канфліктаў, а менавіта:
- рэгуляванне і рэканструкцыя постканфліктных сітуацый;
- барацьба супраць расізму і ксенафобіі;
- міжнацыянальны і міжрэлігійны дыялог.
Краіны-ўдзельніцы: Харватыя, Беларусь, Польшча, Македонія, Балгарыя, Іспанія, Італія, Літва і Славаччына. Больш падрабязную інфармацыю абраныя ўдзельнікі атрымаюць а арганізатараў.
Чаго чакаюць:
- узрост 18+;
- наяўнасць досведу працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі, лідары і актывісты);
- удзел у моладзевай працы на сённяшні дзень;
- імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
- валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
Умовы:
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра.
Як падацца:
Запоўніць анкету па спасылцы да 7 ліпеня.
Боьш інфармацыі – тут.