Трэнінг у межах праграмы Erasmus + навучыць моладзевых працаўнікоў і лідараў, як заахвоціць моладзь да актыўнага ўдзелу ва ўсіх стадыях праектаў.
Арганізатары заўважылі, што колькасць еўрапейскіх і міжнародных моладзевых праектаў штогод павялічваецца. Тым не менш, заахвоціць моладзь да праактыўнага ўдзелу ў такіх праектах бывае часам цяжка, нягледзячы на тое, што большасць з праектаў базуюцца на метадах інтэрактыўнай нефармальнай адукацыі. У асноўным, гэта адбываецца таму, што зарганізаваць аднабаковую плыню ведаў ад трэнераў да ўдзельнікаў нашмат прасцей. Таксама, многія арганізатары выкарыстоўваюць тыя самыя рэсурсы пры падрыхтоўцы да трэнінгаў, не шукаючы новых метадаў, якія маглі б быць больш эфектыўнымі.
Дзеля таго, каб адолець пералічаныя перашкоды, гэты праект збярэ моладзевых працаўнікоў, зацікаўленых у новых шляхах да стварэння праектаў, не толькі больш зарыентаваных на патрэбы ўдзельнікаў, але і на іх актыўны ўдзел. Арганізатары спадзяюцца, што новыя метады будуць нараджацца не толькі падчас самога трэнінгу, але і на падрыхтоўчай стадыі, як і пасля праекта.
Ахвотных да ўдзелу просяць запоўніць анлайн-заяўку да 27 траўня.
Арганізатары трэнінгу – International Center for Intercultural Research, Learning and Dialogue (Арменія).
Да ўдзелу запрашаецца моладзь з Арменіі, Беларусі, Чэхіі, Грузіі, Нямеччыны, Малдовы, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Гішпаніі, Украіны.
Удзельнікам з Беларусі кампенсуюць выдаткі на транспарт у памеры 275 еўра. Харчаванне, пражыванне і ўдзел у трэнінгу аплочваюцца арганізатарамі.
Кантакт для пытанняў: Kasia Kowalska, kasia.icirld@gmail.com, +374 93 135 071