Міжнародная журналісцкая калегія Вольнага ўніверсітэта Берліна запрашае маладых журналістаў і навукоўцаў з Расеі, Украіны, Беларусі і іншых краін Усходняга партнёрства на канферэнцыю.
Мэта канферэнцыі – абмен вынікамі даследванняў і досведу ў дачыненні да ролі сацыяльных медыяў ва ўкраінскім канфлікце.
Працоўная мова – ангельская.
Тэмы дыскусіі:
- новыя медыі ў стварэнні кантэнту: як і навошта яны выкарыстоўваюцца?
- як змяніліся метады працы журналістаў, у асаблівасці падчас вайны ці канфлікту, з таго часу, як існуюць новыя медыі?
- якія пазітыўныя і негатыўныя наступствы ў гэтым ёсць для стварэння кантэнту?
- у чым цэнтральныя праблемы канфлікту?
- прэзентацыя вынікаў даследванняў наконт ролі новых медыяў ва ўкраінскім канфлікце
- аналіз медыякантэнту з перспектывы краін-удзельніц
- журналісцкая этыка і нарматыўная пастаноўка пытанняў
- дакладнасць і давер у незалежнай журналістыцы.
Як падацца
Для падачы заяўкі неабходна запоўніць кароткую анкету і даслаць яе на адрас spielhagen@zedat.fu-berlin.de.
Дэдлайн – 23 кастрычніка 2015 г.