UNDP запрашае ў каманду

UNDP шукае ў каманду спецыяліста па камунікацыях.

Працягласць кантракту – 12 месяцаў з магчымым падаўжэннем.

Працоўныя абавязкі:

  • планаванне і стварэнне ініцыятыў ды актыўнасцей для агульных камунікацый і падтрымкі UNCG-стратэгіі;
  • падтрымка UN-каардынатара ў якасці асобы з голасам ад імя UN у Беларусі;
  • каардынацыя і стварэнне кантэнту, праца з сайтам, вядзенне сацыяльных сетак;
  • фасілітацыя knowledge building and knowledge sharing.

Патрабаванні:

  • ступень бакалаўра ў галіне журналісткі, камунікацыі, піяру і інш;
  • ступень магістра ці эквівалент у адной з пералічаных галін будзе лічыцца перавагай;
  • мінімум 2 гады рэлевантнага прафесійнага досведу ў піяры, камунікацыях;
  • досвед у працы з сацыяльнымі сеткамі і CMS;
  • папярэдні досвед працы ў міжнародных арганізацыях і/ці праектах;
  • добрае валоданне рускай і ангельскай мовамі;
  • валоданне беларускай мовай будзе перавагай.

Дэдлайн – 3 жніўня 2017 года.

Больш падрабязнасцей можна даведацца па спасылцы.