У межах дадатковага набора на бакалаўрскія і магістарскія праграмы Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае вучняў старэйшых класаў і выпускнікоў школ, гімназій і ліцэяў, а таксама ўсіх зацікаўленых у атрыманні бакалаўрскай ці магістарскай ступені наведаць бясплатны адукацыйны варкшоп “Універсітэцкія канікулы з ЕГУ”.
Дата – 5 жніўня. Лакацыя – Мінск, прастора “Кто такой Джон Голт?” (вуліца Шорная 20-1Н).
Падчас мерапрыемства абітурыенты ўніверсітэта набудуць магчымасць узяць удзел у лекцыях і дыскусіях, а таксама атрымаць базавую інфармацыю пра найбольш актуальныя накірункі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапануюцца да вывучэння на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах ЕГУ.
Уступную лекцыю правядзе парфесар-эмерыт Рыгор Мінянкоў, які распавядзе пра актуальнасць гуманітарнай адукацыі ў сучасным свеце. Абітурыенты, зацікаўленыя ў паступленні, змогуць атрымаць канстультацыі ад супрацоўнікаў Рэктарскага офіса ЕГУ. Удзельнікі таксама даведаюцца пра магчымасці міжнародных адукацыйных абменах і ўдзеле ў навуковых канферэнцыях падчас навучання ў ЕГУ.
Выпускнікі ЕГУ, якія таксама наведаюць воркшоп, распавядуць абітурыентам пра кар’ерныя і навуковыя магчымасці пасля навучання ва ўніверсітэце.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 4 жніўня.
Папярэдняя праграма мерапрыемства:
- 11:30-12:00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 12:00-13:00 – уступная лекцыя выкладчыкаў ЕГУ;
- 13:10-14:00 – прэзентацыя міжнародных магчымасцяў ЕГУ;
- 14:10-14:40 – прэзентацыя кар’ерных і навуковых магчымасцяў пасля навучання ў ЕГУ з удзелам выпускнікоў універсітэта;
- 14:40-15:00 – кансультацыі па пытаннях паступлення.
Кантактная асоба – каардынатар па наборы студэнтаў Аліна Яблонская, alina.yablonskaya@ehu.lt, +370 686 34 133.