Універсітэт Кёльна чакае даследчыкаў

The Morphomata Center Унiверсiтэта Кёльна прапануе стыпендыі на 2016-2017 акадэмiчны год.

The Morphomata з’яўляецца часткай калектыўнага цэнтра перадавых гуманiтарных даследванняў «Käte Hamburger Kollegs», заснаванага Фэдэральным Miнiстэрствам адукацыi i навукi.

Патрабаваннi:

  • акадэмiчны статус не нiжэй за асiстэнта прафесара (дацэнта);
  • выдатны даследчы досвед;
  • жаданне i гатоўнасць актыўна ўдзельнiчаць у iнтэрдысцыплiнарным i культурным жыццi цэнтра.

Працягласць стыпендыі – ад трох да дзевяці месяцаў.

Падача дакументаў

Пакет дакументаў, які складаецца з:

  • CV;
  • спiсу публiкацый;
  • прапановы праекту даследвання (max. 2000 слоў ) з асобным заключэннем значнасцi запланаванай працы

неабходна даслаць на адрас martin.roussel@uni-koeln.de.

Дакументы трэба перакласці на ангельскую мову.

Фiнансавыя ўмовы

Стыпендыятаў забяспечваюць працоўным месцам i магчымасцю ўдзельнiчаць у акадэмiчным жыццi цэнтра i ўнiверсітэта. Памер гранта вызначаецца персанальна для кожнага.

Больш дэталёвая iнфармацыя знаходзіцца тут.