Універсітэт Салерна абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендыі для навучання ў магістратуры.
Стыпендыя прызначана для студэнтаў, якія скончылі бакалаўрскую ступень за мяжой і паступілі на магістарскую ва Ўніверстэт Салерна.
Праграмы магістратуры, якія падтрымлівае стыпендыя:
- інжынерныя навукі;
- прыродазнаўчыя навукі;
- замежныя мовы;
- эканоміка;
- педагогіка;
- мастацтва;
- спорт;
- камунікацыі;
- міжнародныя дачыненні і шмат іншых.
Апроч гэтага, студЭнты маюць права паралельна падаваць дакументы на атрыманне рэгіянальнай стыпендыі (5000 еўра на год).
Фінансавыя ўмовы
Грант уключае пражыванне і харчаванне ў кампусе. Да того ж замежным студентам прапануецца бясплатны курс італьянскай мовы.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам стыпендыяльнай праграмы, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з CV і сертыфікатам, які падцвярджае валоданне ангельскай мовай, на е-адрас mpoletto@unisa.it (Massimo Poletto). Спампаваць заяўку і даведацца падрабязнасці пра аплікацыйны працэс можна па спасылцы.
Дэдлайн – 1 красавіка.
Больш дэталёвая інфармацыя тут. Як там ва Ўніверсітэце Салерна, можна пачытаць у артыкуле.