Чэхія прапануе шмат стыпендый для студэнтаў-замежнікаў.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- студэнты ўніверсітэтаў альбо каледжаў;
- выпускнікі;
- PhD-кандыдаты,
якія жадаюць вучыцца або займацца даследваннямі ў чэшскіх ВНУ.
Перыяд праграмы – ад 2 да 10 месяцаў.
Стыпендыю можна выкарыстаць для навучання, навучальных візітаў, даследванняў, адукацыйных курсаў etc.
Як падацца
Намінаваць на стыпендыю і падаваць заяўку маюць права толькі кампетэнтныя інстытуцыі (звычайна дзяржаўныя агенцыі). Яны накіроўваюць дакументы ў Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэхіі альбо ў Амбасаду Чэхіі за мяжой. Заяўкі, дасланыя наўпрост ад кандыдатаў, разглядацца не будуць.
Студэнты творчых спецыяльнасцей мусяць далучыць да заяўкі свае ўласныя працы (фотаздымкі, відэа, музычныя запісы і г.д.).
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі для бакалаўраў – 9 000 крон штомесяц, для магістрантаў – 9 500 крон. Акрамя гэтага, стыпендыяты атрымаюць магчымасць танна жыць у інтэрнаце.
Усе падрабязнасці шукайце на сайце.