Урад Швейцарыі разам з Federal Commission for Scholarships for Foreign Students прапануе стыпендыі для замежных навукоўцаў і творцаў на 2018-2019 акадэмічны год.
Стыпендыі прызначаны для выпускнікоў універсітэтаў для даследчай і навуковай працы ў швейцарскім універсітэце / тэхналагічным інстытуце. Для Беларусі ўрад Швейцарыі прапануе стыпендыі для даследчыкаў, дактарантаў і навукоўцаў:
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыі вызваляюць ад платы за навучанне і ўключаюць у сябе страхаванне, штомесячныя выплаты на выдаткі, грашовую падтрымку на пражыванне, пакрываюць кошт авіябілетаў.
Дэдлайн для кандыдатаў з Беларусі – 11 снежня 2017 года.
Дадатковую інфармацыю шукайце тут.