Урад Чэхіі заснаваў грант на навучанне для замежных студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры, якія жадаюць вучыцца ў адной з ВНУ Чэхіі.
Грант пакрывае кошт навучання на праграме бакалаўрыяту (працягласцю да 4 гадоў), магістратуры (працягласцю ад 4 да 6 гадоў) і аспірантуры (працягласцю ад 3 да 4 гадоў).
Заяўку на атрыманне гранту можна падаць праз дыпламатычную місію Чэшскай Рэспублікі (прадстаўніцтва дыпламатычнай місіі ў розных краінах можна паглядзець тут). Кандыдат/ка на атрыманне гранту павінен/павінна запоўніць бланк анлайн-заяўкі да 30 верасня.
Фінансавыя ўмовы
Грант пакрывае неабходныя выдаткі, звязаныя з навучаннем і пражываннем у Чэхіі, а таксама дае штомесячную стыпендыю памерам 14 000 CZK (500 €) для тых, хто не мае ступень доктара навук, і 15 000 CZK (€ 540) для ўладальнікаў ступені доктара навук.
Абмежаваную колькасць стыпендый прапануецца кандыдатам з краін, што развіваюцца, якія падаюць свае заяўкі праз Нацыянальныя камісіі ЮНЕСКА (бланк заяўкі неабходна раздрукаваць).
Усе пытанні наконт дэдлайну падачы заявак і патрабаванняў да кандыдатаў варта накіраваць у амбасады Чэхіі ў краіне кандыдата.
Дэдлайн – 30 верасня.
Падрабязней можна пачытаць тут.
Паводле by.odb-office.eu