Урад Ізраіля прапануе замежным студэнтам стыпендыі на вучобу ў гэтай краіне.
Стыпендыі падзяляюцца на два віды:
- аплаты летніх моўных курсаў Ulpan;
- аплата аднаго акадэмічнага года альбо даследавання.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі;
- мець ступень бакалаўра і добрыя акадэмічныя поспехі;
- узрост – да 35 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай альбо іўрытам;
- кандыдат мусіць паступіць у адзін з універсітэтаў Ізраіля і толькі пасля падцверджання аб залічэнні падаць заяўку на атрыманне стыпендыі.
Фінансавыя ўмовы
Студэнты могуць атрымаць альбо поўныя, альбо частковыя стыпендыі.
Поўныя:
- аплата навучання;
- штомесяцовая стыпендыя на 8 месяцаў;
- медыцынскае страхаванне.
Частковыя:
- часта аплаты навучання;
- штомесяцовая стыпендыя на 8 месяцаў;
- медыцынскае страхаванне.
Перш чым падаць заяўку, неабходна ўважліва прачытаць інструкцыі па запаўненні. Заяўка складаецца з:
- рэгістрацыйнай формы;
- ліста, дзе кандыдат падрабязна апісвае галіну, у якой ён жадае працягнуць навучанне і ў якім універсітэце;
- CV;
- копіі ліста ад універсітэта Ізраіля (для даследчыкаў – ад навуковага кіраўніка аднаго з ізраільскіх унверсітэтаў). Для летніх моўных курсаў такі дакумент не патрабуецца;
- арыгінал ці натарыяльна завераныя копіі ўсіх тэстаў, іспытаў, якія мае кандыдат у дыпломе;
- тры фотаздымкі;
- сертыфікат, які падцярджае добрае здароўе кандыдата.
Усе дакументы неабходна даслаць у трох экземплярах на ангельскай мове ў амбасаду Ізраіля ў роднай краіне.
Дэдлайн – 30 лістапада 2016 года.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас scholarship@mfa.gov.il.