Урад Швейцарыі прапануе стыпендыі для замежных навукоўцаў і творцаў на 2017-2018 акадэмічны год.
Стыпендыі прызначаны для выпускнікоў універсітэтаў дзеля даследчай і навуковай працы ў швейцарскім універсітэце/інстытуце. Для Беларусі ўрад Швейцарыі прапануе стыпендыі даследчыкам, дактарантам, навукоўцам:
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя вызваляе студэнтаў ад платы за навучанне, ўключае ў сябе страхаванне, штомесячныя выплаты на выдаткі, грашовую падтрымку на пражыванне, пакрывае кошт авіябілетаў.
Дэдлайн для кандыдатаў з Беларусі – 5 снежня 2016 года.
Дадатковую інфармацыю шукайце тут.