Брытанская арганізацыя The Simon Community шукае валанцёраў з усяго свету, каб дапамагчы бяздомным Лондана.
Валанцёры будуць працаваць у адмысловым цэнтры і дапамагаць людзям, якія апынуліся без даху над галавой, знайсці дом і працу, а таксама падтрымліваць іх псіхалагічна.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 19 гадоў;
- магчымасць пражыць 6 месяцаў у Брытаніі;
- зацікаўленасць працай з бяздомнымі людзьмі.
Праграма адкрыта для падачы заявак цягам усяго года.
Як падацца
Каб атрымаць аплікацыйную форму, неабходна даслаць ліст на адрас info@simoncommunity.org.uk з просьбай пра заяўку. Пасля запоўніць яе і чакаць сваёй неверагоднай магчымасці.
Падрабязнасці можна даведацца тут.
Паводле 34travel.by